V Канферэнцыю беларусаў і беларусак свету
1 і 2 траўня ў Варшаве адбудзецца Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету V: сустрэча арганізацыяў і суполак беларусаў замежжа.
Асноўная тэма Канферэнцыі ў гэтым годзе — узмацненне патэнцыялу беларускай дыяспары, беларусаў замежжа, наладжванне сталай працы па розных напрамках.
Дэталёвая праграма на гэты момант распрацоўваецца аргкамітэтам. Прапануем пакінуць свае прапановы і пажаданні да праграмы тут.
Магчымая колькасць удзельнікаў і ўдзельніц Канферэнцыі абмежаваная тэхнічнымі магчымасцямі памяшкання і складае 250 асобаў. Калі вы плануеце прыняць ўдзел — запоўніце, калі ласка, форму рэгістрацыі па спасылцы.
Таксама будзем удзячныя за распаўсюд інфармацыі па чатах сваіх дыяспар.
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну