Пачынаецца рэгістрацыя на V Канферэнцыю беларусаў і беларусак свету!З 1 па 2 траўня ў Варшаве пройдз…

Пачынаецца рэгістрацыя на V Канферэнцыю беларусаў і беларусак свету!

З 1 па 2 траўня ў Варшаве пройдзе ўжо пятая Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету — сустрэча прадстаўнікоў і прадстаўніц арганізацыяў, ініцыятываў і беларускай дыяспары з розных краінаў. 

Гэта магчымасць сустрэцца афлайн і анлайн, каб разам:
— абмеркаваць пытанні дапамогі як былым палітвязням, так і тым, хто яшчэ застаецца за кратамі; 
— падзяліцца досведам і паспяховымі практыкамі дыяспараў; — выпрацаваць карысныя фарматы ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі;
— абмеркаваць актуальныя выклікі і перспектывы для беларускага грамадства; — разам папрацаваць над важнымі пытаннямі, якія стаяць перад беларусамі і беларускамі сёння;
— пабачыць адно аднаго і пашырыць сетку кантактаў па ўсім свеце.

Ужо цяпер можна:
запоўніць форму рэгістрацыі на ўдзел у канферэнцыі; — пакінуць свае прапановы і пажаданні да праграмы ў асобнай анкеце.

Нам важна, каб гэтая сустрэча была сапраўды карыснай і змястоўнай для беларускай супольнасці, таму будзем вельмі радыя вашым ідэям і ўкладу ў праграму!

Далучайцеся!