МОРА! СОНЦА! ВАКАЦЫІ!Спяшаемся паведаміць, што мы распачынаем праект па аднаўленні для сямей, пацярп…

Беларусы Замежжа

МОРА! СОНЦА! ВАКАЦЫІ!

Спяшаемся паведаміць, што мы распачынаем праект па аднаўленні для сямей, пацярпелых ад рэпрэсій.

Вы можаце патрапіць у праграму пры наступных умовах:

– пражыванне ў Італіі  будзем разглядаць у першую чаргу;
– вы – уладальнік статусу ўцекача/знаходзіцеся ў стадыі чакання статусу альбо маеце гуманітарны від на жыхарства з палітычных прычын, у тым ліку ў іншых краінах ЕЗ;
– вы гатовыя прайсці верыфікацыю;
– вы вымушана апынуліся ў эміграцыі з-за пераследу.

Важна!

Сем’ям з дзецьмі мы аддаем перавагу
Можаце ўзяць з сабой пухнатага гадаванца
Заяўкі ад сем‘яў, што ўжо бралі ўдзел у праграмах летніх вакацый, не разглядаюцца (пад сонцам месца павінна хапіць усім)

Ад нас – жытло на беразе мора з пакрыццём базавых патрэб. Ад вас – жаданне адпачыць, квіткі на транспарт, страхоўка, харчаванне. Дзякуем ініцыятыве Народных амбасад Беларусі за садзейнічанне гэтаму цудоўнаму праекту.

Падрабязнасці – у форме для запаўнення.

Гаршчочак, вары!