МІЖНАРОДНАЯ МАРЫЯЛАГІЧНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ “Блаславёная Дзева Марыя у догмаце і ў кульце” завяршылася ў Р…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

МІЖНАРОДНАЯ МАРЫЯЛАГІЧНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ “Блаславёная Дзева Марыя у догмаце і ў кульце” завяршылася ў Рыме. Мела яна характар тэалагічна-гістарычны. Духоўнымі ўводзінамі ў канферэнцыю была ўрачыстая святочная Вячэрня, адслужаная на лацінскай мове 6 кастрычніка ў рымскай базыліцы Маці Божай Ружанцовай з Пампеі. Пасяджэнні канферэнцыі праходзілі 7 і 8 кастрычніка 2026 года ў зале Інстытута Патралогіі «Augustianum». =Самая канферэнцыя сабрала больш за 400 даследчыкаў, багасловаў, святароў і свецкіх вернікаў з усяго свету. Яны прадстаўлялі розныя тэалагічныя школы, з асаблівым акцэнтам на традыцыйнай марыялогіі. У працах канферэнцыі актыўна ўдзельнічалі прадстаўнікі Усходніх Цэркваў розных традыцый: мараніцкай, малабарскай, візантыйскай. Пасланне са словамі падтрымкі і пажаданнямі поспехаў у працы канферэнцыі даслаў Прэфект Дыкастэрыі Ўсходніх Цэркаў кардынаў Клаўдыё Гуджэроці.