Першы дзень канферэнцыі быў прысвечаны дактрынальным пытанням, а другі — ролі Блаславёнай Дзевы Марыі ў каталіцкім кульце, літургіі, гісторыі і народнай набожнасці. =Канферэнцыя адкрылася выступам амерыканскага кардынала Рэйманда Берка. Важным выкладам першага дня было выступленне Папскага тэолага а. Вайцеха Гертыха, дамініканіна. У фінальны дзень з дакладам выступіў былы прэфект Кангрэгацыі дактрыны веры кардынал Герхард Людвіг Мюлер.