Акрамя афіцыйнай праграмы, канферэнцыя дала ўдзельнікам магчымасць для размовы і рэфлексіі ў невялікіх, братэрскіх групах. У тых жа братэрскіх размовах удзельнічаў архімандрыт Сяргей (Гаек) — доктар усходніх царкоўных навук (SEOD) і член-карэспандэнт Папскай міжнароднай марыйнай акадэміі (PAMI) на працягу трыццаці гадоў. =Тэмай братэрскіх абмеркаванняў стала ўшанаванне Багародзіцы сярод хрысціян візантыйскай традыцыі ў Беларусі, а таксама Пілігрымка іконаў Маці Божай па парафіях і супольнасцях па ўсёй Беларусі.