
Да 1973 году жыў з бацькамі ў Туле (Расея), потым атрымліваў мастацкую адукацыю. У 1982 годзе Ігар Кандрацьеў скончыў Сьвярдлоўскі архітэктурны інстытут па сьпецыяльнасьці «Інтэр’еры». Яшчэ з часоў вучобы браў удзел у распаўсюдзе Бібліі, якая ў СССР была пад забаронай.
У 1981–1988 гг. працаваў на работах па рэстаўрацыі храмаў і іканапісцам. Створаныя ім іконы знаходзяцца ў многіх храмах у Расеі і Беларусі.
У 1986 г. паступіў у Ленінградзкую духоўную семінарыю. 10 ліпеня 1986 году архіяпіскап Міхаіл Мудзьюгін удзяліў яму дыяканскія сьвячаньні, а ў год сьвяткаваньня 1000-годдзя хрысьціянства на Русі – 24 ліпеня 1988 году – рукапаклаў яго на сьвятара. У 1988–1995 гг. выконваў сьвятарскае і місіянерскае служэньне на Поўначы Расеі.