
Пасьля цяжкай хваробы, выкліканай анкалогіяй, адышоў да Бога сьвятар Ігар КАНДРАЦЬЕЎ – шматгадовы душпастыр грэка-каталіцкіх супольнасьцяў у Берасьці і на Берасьцейшчыне. Памёр ён на Сьвятой Зямлі, 26 жніўня 2026 году, дзе жыў апошнія гады, змагаючыся з цяжкай хваробай. Свой зямны шлях скончыў, маючы 67 гадоў.
Ігар Кандрацьеў нарадзіўся 5 сакавіка 1959 году, у Сібіры, у лясах пад Краснаярскам. Паходзіў з праваслаўна-каталіцкай сям’і рэпрэсаваных, у якой перапляліся расейскія, аўстрыйскія (нямецкія і габрэйскія) і беларускія карані. Па бацькавай лініі меў продкаў, якіх яшчэ ў XIX ст. выслалі з тэрыторыі Беларусі пасьля аднаго з паўстаньняў. Сярод ягоных продкаў былі сьвятары і іканапісцы. Меў жонку Вольгу, якая дапамагала яму ў служэньні як музыкант і рэгент, і двух сыноў.