ВІЛЬНЯ – свята САБОР БАГАРОДЗІЦЫ: праваслаўны малебен перад Астрабрамскай Іконай. =8 студзеня 2026 г…
10.01.2026Грэка-католікі Беларусі
ВІЛЬНЯ – свята САБОР БАГАРОДЗІЦЫ: праваслаўны малебен перад Астрабрамскай Іконай. =8 студзеня 2026 года, у свята Сабору Багародзіцы (па юліянскаму каляндару), у цудатворнага Абразу Божай Маці «Вастрабрамская», што знаходзіцца ў гарадской браме на вуліцы Аўшрос Варту ў Вільні, быў адслужаны праваслаўны малебен. =Хрэсны ход са Свята-Духава манастыра горада Вільні да Вастрабрамскай капліцы і малебен узначаліў мітрапаліт Віленскі і Літоўскі Уладыка Інакенцій. Яму саслужылі настаяцелі і клірыкі праваслаўных храмаў Вільні і наваколля. =Падчас набажэнства ўзносіліся малітоўныя просьбы аб міры, аб народзе Літвы і аб уладах краіны. Малітвы гучалі на літоўскай і рускай мовах.
=Вастрабрамская ікона Маці Божай – адна з самых шанаваных хрысціянскіх святынь Вільні. У многіх праваслаўных храмах Літвы ёсць шанаваныя спісы гэтага Абраза. =Малебен стаў каштоўным моментам хрысціянскага братэрства пад покрывам Багародзіцы