НЯДЗЕЛЬНЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІЗаўтра, 11 студзеня, а 12:00 адбудзецца традыцыйны нядзельны мітынг сал…

НЯДЗЕЛЬНЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ

Заўтра, 11 студзеня, а 12:00 адбудзецца традыцыйны нядзельны мітынг салідарнасці, прысвечаны гадавіне студзеньскіх падзей у Літве 1991 года.


Мы збіраемся, каб ушанаваць памяць тых, хто абараняў свабоду і дэмакратыю, і выказаць салідарнасць з літоўскім народам, які адстаяў сваю незалежнасць перад гвалтам і акупацыяй.

Для нас, беларусаў, гэтыя падзеі — не толькі гісторыя, але і важны ўрок:
свабода патрабуе мужнасці, адзінства і памяці.

Далучайцеся! Памятаем — значыць працягваем змагацца!

Нядзеля 11 студзеня
12:00
Плошча Вінцаса Кудзіркі