Выйшаў апошні выпуск “Жыццё-маліна”. Суразмоўцам Мікіты Мелказёрава стаў экс-дырэктар беларускай слу…

Выйшаў апошні выпуск “Жыццё-маліна”. Суразмоўцам Мікіты Мелказёрава стаў экс-дырэктар беларускай службы Свабоды Аляксандр Лукашук.

Абнаўляцца канал больш не будзе.

“Мікіта, ты сам сабе стварыў помнік. Хай ён застанецца ў тым выглядзе, у якім ты нам яго пакінуў. Працягваць працу канала – гэта будзе падманам і сябе, і гледачоў”,

— напісала каманда праекту.

Гэтае інтэрв’ю запісвалі ў апошні дзень жыцця Мікіты Мелказёрава. Наступнай ноччу ён раптоўна памёр.