У нядзелю 22 студзеня 2023 г., падчас Тыдня малітваў за еднасьць хрысьціянаў, грэка-каталіцкую цар…

У нядзелю 22 студзеня 2023 г., падчас Тыдня малітваў за еднасьць хрысьціянаў, грэка-каталіцкую царкву сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасьці наведалі прадстаўнікі міжканфесійнай рэлігійнай арганізацыі «Гедэонавы браты». Яны прысутнічалі на літургіі і разам з грэка-католікамі памаліліся «Ойча наш». Пасьля набажэнства прадстаўнік гэтай міжнароднай хрысьціянскай арганізацыі, якая займаецца бясплатным распаўсюджаньнем Бібліі па ўсім сьвеце, расказаў пра місію «Гедэонавых братоў» і падараваў прысутным вернікам і ўсёй парафіі розныя біблійныя выданьні.