Так, тыя самыя “ветлівыя супрацоўнікі КДБ”, якія з усмешкай рэкамендуюць айцішнікам заданаціць на дапамогу дзеткам, скралі, кінулі на Акрэсціна, а потым у Навінкі, 15-гадовага хлопца. Бо брат хлопца вядзе пратэсны канал супольнасці чыгуначнікаў.
Калі хтосьці не верыў, што “сілавыя” структуры Беларусі можна спакойна прызнаваць тэрарыстычнымі, то вось вам доказ. Можна. Гэта не збіццё пры затрыманні, гэта не стрэл па Тарайкоўскаму, калі ўсё можна было спісаць на злачынства пэўнага супрацоўніка. Не. Следчыя сфабрыкавалі супраць хлопца крымінальную справу, пракурор санкцыянаваў арышт, нехта гэты арышт ажыццявіў, на Акрэсціна дзіця прыняў начальнік змены, пытанняў не мелі ні вартаўнікі, ні мясцовы лекар. І гэтак далей. Неяк зашмат “пэўных супрацоўнікаў”, так?
Уся структура – злачынная. І менавіта гэтае злачынства яны планавалі схаваць. Чаму так, таварышы пацукі? Калі вы збіваеце і саджаеце дарослых мужчын, вашыя матулі і жонкі ганарацца, а катаванні дзяцей яны чамусьці не ўхваляюць? Кідаць дзяўчыну на 6 з паловай гадоў за краты за рэпост – гэта нармальна, а дзіця на Акрэсціна – ужо не? У любым выпадку, схаваць не атрымалася.
Мабыць, яны спадзяюцца, што, калі побач іншыя тэрарысты страляюць па жылых будынках, то іх маленькі захоп маленькага закладніка пройдзе ціха. Не пройдзе. З тэрарыстамі не вядуць перамовы. Усе ведаюць, што звычайна робяць з тэрарыстамі. Пакуль што свет займаецца ліквідацыяй тэрарыстаў з ядзернай зброяй, але не спяшайцеся радавацца, таварышы пацукі. Да шэранькіх калгасных тэрарыстаў таксама дойдзе чарга.
Свабоду закладнікам!
Жыве Беларусь!