м чалавекам. Сьмяротна параненага яго прывезьлі дадому, дзе ён і памёр, молячыся за сваіх перасьледн…

м чалавекам. Сьмяротна параненага яго прывезьлі дадому, дзе ён і памёр, молячыся за сваіх перасьледнікаў.

Аніцэт (Мікіта) ГРЫЦЮК быў сынам селяніна Язэпа і Юльяны, нарадзіўся ў 1855 г. Ахрышчаны ў Пратуліне. Быў нежанаты, жыў у в. Зачопкі. Гэты 19-гадовы юнак быў добрым і пабожным вернікам, вельмі любіў сваю Царкву. Ідучы ў Пратулін з ежаю для абаронцаў сьвятыні, сказаў сваёй маці: “Можа, і я буду годным, каб мяне забілі за веру”. Загінуў пры абароне сьвятыні каля апоўдня.

Піліп ГЕРЫЛЮК (у акце аб нараджэньні – Кірылюк) нарадзіўся 26 лістапада 1830 г. (ст. ст.) у в. Зачопкі ў сям‘і Васіля і Дамінікі з роду Каралюкоў. Ахрышчаны 28.11.1830 г. (ст. ст.) парахам Міхаілам Мазаноўскім. Меў жонку Еўфрасіньню. Ягоны ўнук сьведчыў, што ён быў клапатлівым бацькам, добрым і пабожным чалавекам. Заклікаў вернікаў да стойкасьці і мужнасьці пры абароне царквы і сам аддаў сваё жыцьцё за веру.

Ігнат ФРАНЧУК меў 50 гадоў, паходзіў з в. Дэрла. Ягонымі бацькамі былі сяляне Даніла і Ахацыя. Ахрышчаны ў парафіяльнай царкве ў Пратуліне. Меў жонку Гэлену і сямёра дзяцей. Сын сьведчыў, што бацька імкнуўся выхоўваць сваіх дзяцей у любові да Бога. Вернасьць Богу ён ставіў вышэй за ўсё. Ідучы ў Пратулін, апрануўся ўва ўсё сьвяточнае і разьвітаўся з усёй сямёй, як быццам адчуваў, што ўжо ня вернецца. Пасьля сьмерці Данілы Кармаша ён падняў крыж і стаў на чале вернікаў, што баранілі сьвятыню.

Ян АНДРАЮК нарадзіўся ў в. Дэрла ў сям’і Стэфана і Ёанны з роду Тамашукоў 8 красавіка 1848 г. (ст. ст.). Жыў у в. Дэрла. Меў жонку Марыну. Як сьцьвярджала ягоная сястра, меў сына Нестара. Умеў пісаць і чытаць. У парафіі выконваў функцыі скарбніка. Быў вельмі добрым і кемлівым чалавекам. Цяжка паранены пры абароне свайго храму, памёр дома ва ўзросьце 25 гадоў.

Максім ГАЎРЫЛЮК нарадзіўся ў в. Багукалы 2 траўня 1840 г. (ст. ст.) у сям’і Паўла і Барбары з роду Васілюкоў. Быў жанаты на Дамініцы. Меў рэпутацыю добрага, пачцівага чалавека. Быў цяжка паранены ля царквы. Памёр ва ўласным доме ў в. Дэрла на наступны дзень пасьля расстрэлу ва ўзросьце 33 гадоў.

Анупрэй ВАСІЛЮК (Тамашук), меў 21 год, нарадзіўся і жыў у в. Зачопкі. Ягонымі бацькамі былі Ігнат і Юльяна. Быў ахрышчаны ў Пратуліне сьвятаром Янам Жыпоўскім. Меў жонку Цэцылію. Быў добрым вернікам і карыстаўся павагаю людзей. Забіты казакамі пры абароне ўласнай сьвятыні.

Міхаіл ВАЎРЫШУК меў 21 год. Нарадзіўся ён у сялянскай сям‘і Мікіты і Агнешкі ў в. Ольшын. Ахрышчаны ў Пратуліне. Жыў у в. Дэрла. Памёр ад ранаў ва ўласным доме на наступны дзень пасьля расстрэлу ў Пратуліне.

Пратулінскія мучанікі былі простымі сялянамі, але ўсе дакументы і апытаныя сьведкі адназначна гавораць пра тое, што ўсе яны былі людзьмі шчырай веры. Мучанікі з Пратуліна вельмі падобныя да мучанікаў з першых стагоддзяў хрысьціянства, якія гінулі толькі за тое, што адважна вызнавалі веру ў Хрыста. У дзень беатыфікацыі Падляшскіх мучанікаў (6 кастрычніка 1996 году) Сьвяты Айцец Ян Павел ІІ падчас свайго казаньня адзначыў: «“Вінаградары, схапіўшы сл