«Даражэнькія, Папа зрабіў мне вельмі цудоўны падарунак. Ён паслаў мяне сюды яшчэ раз пасьля таго, як я ўжо быў з вамі чатыры гады раней. Ён сказаў мне, што я павінен прадстаўляць яго такім чынам, як быццам ён сам прысутны тут сярод вас.
Я павінен зазірнуць вам у вочы, паглядзець, як вы моліцеся, а потым вярнуцца і распавесьці Папу, які мяне чакае і жадае гэта ведаць. Таму я павінен быць вельмі ўважлівым да ўсяго таго, што мы будзем разам з вамі перажываць.
А вы ведаеце, чаму Папу так цікава даведацца пра вас? Таму што вы надзвычай прыгожы народ! І таму што Папа вас вельмі-вельмі моцна любіць! Ён ведае гісторыю вашага народу; усё, што вам давялося перажыць, усе вашыя цяжары, і хоча сказаць вам: “Я з вамі!”»
https://catholic.by/3/news/belarus/16081-artsybiskup-gudzherotstsi-piligrymam-u-budslave-papa-vas-velmi-velmi-motsna-lyubits