Папа прадстаўнікам Канстанцінопальскага патрыярхату: як вучні Хрыстовы, мы ня можам зьмірыцца з вай…

Папа прадстаўнікам Канстанцінопальскага патрыярхату: як вучні Хрыстовы, мы ня можам зьмірыцца з вайною

30 чэрвеня 2023 года Папа Францішак сустрэўся з дэлегацыяй Канстанцінопальскага патрыярхату, якая прыбыла ў Рым на сьвяткаваньне ўрачыстасьці сьвятых апосталаў Пятра і Паўла пад кіраўніцтвам мітрапаліта Ёва (Геча). Візіт прайшоў у рамках традыцыйнага абмену дэлегацыямі – паведамляе Vatican news. Падчас сустрэчы Рымскі Архірэй адзначыў важнасьць сьведчаньня Божай любові, якое павінны даваць хрысьціяне.

Сьвяты Айцец уручыў сваім гасьцям тэкст прамовы, падрыхтаванай загадзя, у якой, між іншым зьвярнуў увагу на пакуты насельніцтва Украіны. «Гэта вайна, якая закранае нас блізка, паказвае, што насамрэч усе войны – гэта толькі катастрофы, татальныя катастрофы: для народаў і сем’яў, для гарадоў і вёсак, а таксама для стварэньня, што мы маглі нядаўна ўбачыць пасьля разбурэньня дамбы ў Новай Кахоўцы», – напісаў Францішак.

Папа адзначыў важнасьць сумесных намаганьняў на карысьць міру. «Як вучні Хрыста мы ня можам скарацца перад вайной, але павінны разам працаваць дзеля міру. Трагічная рэальнасьць гэтай вайны, якой, здаецца, няма канца, вымагае ад усіх нас супольных крэатыўных намаганьняў, каб вызначыць і рэалізаваць шляхі да міру, да справядлівага і стабільнага міру», – падкрэсьліў ён.

Папа Рымскі нагадаў, што мір зьяўляецца Божым дарам, але патрабуе таксама і высілкаў з боку людзей, асабліва вернікаў, якія павінны ўдзельнічаць у міратворчай справе Бога. Ён заўважыў, што мір нараджаецца з сэрца чалавека, таму неабходна навяртаньне і аднаўленьне сэрцаў людзей любоўю Нябеснага Айца – любоўю бескарысьлівай і паўсюднай.

Сьвяты Айцец выказаў задавальненьне пасьпяховым завяршэньнем 15-й пленарнай сэсіі Зьмешанай міжнароднай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Рыма-Каталіцкай і Праваслаўнай Царквой, якая прайшла 1-7 чэрвеня 2023 году ў Александрыі ў Ягіпце. Падчас сэсіі быў прыняты дакумент пад назвай: «Сінадальнасьць і прымат у другім тысячагоддзі і сёньня».

«Гэта можа дапамагчы пераадолець палемічныя аргументы, якія выкарыстоўваюць абодва бакі, аргументы, якія могуць здавацца карыснымі для ўмацаваньня іх тоеснасьці, але на самой справе засяроджваюцца толькі на сябе і мінулым», – зазначыў Рымскі Архірэй, падкрэсьліваючы, што сёньня трэба «разам шукаць спосаб ажыцьцяўленьня прымату, які ў кантэксьце сінадальнасьці служыў бы еднасьці Царквы на паўсюдным узроўні».

«У сувязі з гэтым варта зрабіць удакладненьне: нельга думаць, што тыя самыя прэрагатывы, якія мае Біскуп Рыму ў адносінах да сваёй дыяцэзіі і каталіцкай супольнасьці, будуць распаўсюджвацца на праваслаўныя супольнасьці; калі з Божай дапамогай мы будзем цалкам зьяднаныя ў веры і любові, форма, у якой Біскупы Рыму будзе выконваць сваё служэньне еднасьці ў Царкве на паўсюдным узроўні, павінна вынікаць з непарыўнай сувязі паміж прыматам і сінадальнасьцю», – падкрэсьліў Сьвяты Айцец Францішак.

Папа заклікаў не забывацца, што «поўная сулучнасьць будзе дарам Сьвятога Духа і што яе трэба шук