Сьпецыяльны пасланьнік Папы Францішка архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці як пілігрым пешкі ўвайшоў у Будслаў. Па дарозе архібіскуп Гуджэроцьці вітаў самых розных людзей, якія прыбылі на Будслаўскі фэст, з многімі размаўляючы як са старымі знаёмымі: на працягу чатырох гадоў свайго служэньня ў Беларусі ў якасьці Апостальскага нунцыя ён шмат падарожнічаў па нашай краіне і пазнаёміўся з вялікай колькасьцю яе жыхароў, прычым ня толькі католікаў. (Фотарэпартаж).
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ