«Чырвоны верас»-2024 – беларуская кінапрэмія ў #Берлін, #ГерманіяДля каго: #медыя, #аўтары, #творцы…

«Чырвоны верас»-2024 – беларуская кінапрэмія ў #Берлін, #Германія

Для каго: #медыя, #аўтары, #творцы #кіно.
Калі: 16 і 17 лютага.

Запрашаюць медыйшчыкаў, а таксама тых, каго цікавіць беларускі кінематограф, рэгістравацца на Цырымонію ўзнагароджання кінапрэміі «Чырвоны верас» у межах Еўрапейскага кінарынку Берлінскага міжнароднага кінафестывалю. Колькасць запрашэнняў абмежаваная, таму не варта адкладаць рэгістрацыю.

Кінапрэмію «Чырвоны верас» прысуджаюць кінакрытыкі і кінажурналісты ў трынаццаці намінацыях. Будуць названыя лепшыя беларускія фільмы 2021 і 2022 гадоў.

16 лютага, адбудзецца пітчынг будучых беларускіх кінапраектаў. Да ўдзелу ўжо адабралі 8 мастацкіх, дакументальных і анімацыйных праектаў, якія знаходзяцца на розных стадыях вытворчасці. Каб трапіць на гэты івэнт, таксама трэба зарэгістравацца.

Ддл: 14 лютага.
Падаць заяўку.

#кіно #аўдыёвізуальныя_мастацтвы #фестываль