19 гадоў таму, 2 красавіка 2005 года, ва ўзросце 84-х гадоў адышоў у дом Нябеснага Айца Папа Ян Павел ІІ.
— Кракаўскі арцыбіскуп кардынал Караль Юзаф Вайтыла быў абраны на пасад святога Пятра 16 кастрычніка 1978 года, стаўшы першым у гісторыі Касцёла Папам польскага паходжання. 13 мая 1981 года на яго быў здзейснены замах, у выніку якога Святы Айцец быў цяжка паранены.
— Пасля яго смерці ў 2005 годзе на пахаванні, якое праходзіла 8 красавіка ў Рыме, многія трымалі ў руках транспаранты з надпісам на італьянскай мове Santo subito — «Ужо святы».

+++ Беатыфікацыя Яна Паўла ІІ адбылася 1 мая 2011 года, а 27 красавіка 2014 года ён быў урачыста абвешчаны святым, што стала самай хуткай кананізацыяй у сучаснай гісторыі Касцёла.