Вечар памяці Алеся Пушкіна ў ВаршавеУ сераду, 3 красавіка, у Беларускай прасторы “Робім разам” – вечар памяці мастака Алеся Пушкіна, забітага ў беларускай турме
.
Вядучая сустрэчы – пісьменьніца Сьвятлана Курс. А гасьцямі й суразмоўцамі будуць сябры й знаёмыя спадара Алеся.
Спадар Алесь быў мастаком, перформансерам, які ўсё жыцьцё змагаўся супраць дыктатуры.
Калі вы ведалі спадара Алеся асабіста, прыходзьце падзяліцца сваімі ўспамінамі.
І калі хочаце пачуць гісторыі пра чалавека-мастацтва, чалавека-нязломнасьць, проста прыходзьце.
Уваход вольны.
Адрас: pl. Konstytucji, 6
3 красавіка
Серада 18:00
Сувязь:
@robimrazamadmin Тэлефон: +48 573 202 950
Чакаем у Беларускай прасторы
«Робім разам» /
@byrobimrazam