Царква, асвячаная святлом біблійнай навіны, разглядае сям’ю як першае натуральнае грамадства, якое з самага пачатку мае асабістыя правы, і ставіць яе ў цэнтры грамадскага жыцця. Змяшчэнне сям’і на «другасным плане, імкненне пазбавіць яе належнага па праву становішча ў грамадстве можа сур’ёзна пашкодзіць сапраўднаму развіццю ўсяго сацыяльнага цела». Сям’я, якая нараджаецца з глыбокай супольнасці жыцця і сужэнскай любові, заснаванай на сужэнскім саюзе паміж мужчынам і жанчынай, мае сваё асаблівае і
першаснае грамадскае вымярэнне як першапачатковая прастора міжасабовых адносін, першая жыццёва важная ячэйка грамадства. Сям’я — гэта Божая ўстанова, якая закладвае фундамент для жыцця асоб як першы прыклад усякага грамадскага ладу.
Кампендый сацыяльнага вучэння Каталіцкай Царквы, 211