Світанак запрашае дзетак у дзённыя змены летняга лагера ў Вільні на поўны працоўны дзень! Узроставыя групы: 6-10 гадоў, 11-16 гадоў. Падрабязнасці і рэгістрацыя па спасылцы:https://svitanak.my.canva.site/camp
Belkorpus
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Сустрэча з Сяргеем Бульбай у Замку: дыскусія пра народную кааліцыю і сувязь з Беларуссю
Вітаначкі з нядзельнай сустрэчы з Сяргеем Бульбай у Замку. Паважаныя сябры, Сергей Бульба запрашае вас на сустрэчу-дыскусію ў Замак, Тэма сустрэчы: Як мы можам сабраць шырокую народную кааліцыю? Як захаваць сувязь з народам унутры Беларусі? Нядзеля, 16 чэрвеня | 14:30 Замак, 2 паверх | Naujoji Riovoniu…
Art Yard Community праводзіць майстар-класы па экалагічным мастацтве 20, 23 і 27 чэрвеня
Майстэрня экалагічнага #мастацтва ад Art Yard Community. Першы #майстар_клас ужо заўтра! Для каго: #творцы, #культдзеячы, #даследчыкі і інш. Калі: 20, 23 і 27 чэрвеня. Запрашаюць разам вывучаць тэму экалагічнасці ў мастацтве, пераасэнсоўваць звыклыя дзеянні, натхняцца працамі калег і каляжанак. Тэмы сустрэч: «Мастацтва для экалогіі ці экалагічнае мастацтва. У чым розніца?» – Марыя Сума, экафеміністка і […]
Першая серыя мультсерыяла пра хлопчыка Няспайку выйшла на пляцоўцы BAYBUS
Што рабіць без інтернету ў глухой вёсцы, калі табе ўсяго 7 гадоў, і цябе чакае не кампутар і прыстаўка, а курачкі каля бабулінай хаты? На беларускамоўнай пляцоўцы BAYBUS выйшаў першы выпуск мультсерыяла пра хлопчыка Няспайку. Усяго запланавана пяць серый. Першую можна паглядзець тут: https://www.youtube.com/watch?v=QeVaSxNwI0M
«Белсат» шукае журналіста_ку ў беларускамоўную рэдакцыю да 7 ліпеня
«Белсат» шукае журналіста_ку ў беларускамоўную рэдакцыю – #вакансіяВельмі чакаюць і ўважліва разгледзяць заяўкі ад кандыдатаў, якія:па-майстэрску валодаюць беларускай мовайпадабаюцца сабе ў камеры і нязмушана пачуваюцца перад аб’ектывамсочаць за навінамі, беларускімі і міжнароднымі, як палітычнымі, так і культурніцкімімаюць досвед у журналісцкай працы. Асабліва вітаюцца кандыдаты з вопытам тэлежурналістыкі. Дадатковым плюсам будзе веданне англійскай і польскай. Кандыдат […]
Праверце свае веды: водны слоўнік-мінімум і карысць адпачынку каля вады
У цёплую пару вабіць да сябе вада, каля якой сама лепш адпачываць і папраўляць здароўе. Ці маем у галаве водны слоўнік-мінімум? Прайдзіце наш ТЭСТ: https://smarturl.click/dpmYo
Жанчыны ў рэвалюцыі, палітыцы і партыйнай дзейнасці ў эміграцыі — гутарка з Жаннай Семянтовіч
Беларускія жанчыны і рэвалюцыя, жанчыны і палітыка, партыйная дзейнасць у эміграцыі. Такія пытанні мы абмеркавалі з Госцяй Рацыі, міжнародным сакратаром Сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» Мікалая Статкевіча Жаннай Семянтовіч, якая пакінула Менск у канцы 2020 года. https://racyja.com/by/palityka/zanna-semjantovic-aposnim-casam-u-nasu-partyju-pryjslo-smat-novych-sjabrou/
Молімся, каб споўнілася Божая воля ў нашым жыцці і паводзінах, вучыць св. Кіпрыян
«Будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі». Мы просім не аб тым, каб Бог мог чыніць тое, што хоча, але каб мы маглі тое, чаго хоча Бог. Бо хто зможа перашкодзіць Богу здзейсніць тое, чаго Ён хоча? Аднак паколькі сатана перашкаджае нам быць паслухмянымі Богу ў думках і ўчынках, таму мы просім […]
19 чэрвеня 1924 г. нарадзіўся пісьменнік і грамадскі дзеяч Васіль Быкаў
19 чэрвеня 1924 г. у Бычках нарадзіўся пісьменнік і грамадскі дзеяч Васіль Быкаў*. Бальшыню твораў прысвяціў Другой сусветнай вайне і маральнаму выбару чалавека**. *За бескампраміснасць, адлюстраваную ў кнігах, яго абвінавацілі ў знявазе савецкага ладу.**Аповесць «Мёртвым не баліць» доўга была пад забаронаю. Без цэнзуры выйшла толькі ў 2014 г. Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў […]
Вялікая міласэрнасць Госпада і заклік быць Божымі дзецьмі ў малітве і жыцці
Якая ж вялікая міласэрнасць Госпада, якая ж вялікая Яго літасць над намі і дабрыня, што захацеў, каб мы, становячыся перад Яго абліччам на малітве, называлі Яго Айцом, а сябе сынамі Божымі, як і Хрыстос з’яўляецца Сынам Бога. Ніхто з нас не асмеліўся б назвацца такім імем, калі б Ён сам не сказаў нам так маліцца. […]