Belkorpus

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

У Малдове праблемы з водазабесьпячэньнем. У раку Днестар пасьля расейскага ўдару па Ўкраіне вылілася…

У Малдове праблемы з водазабесьпячэньнем. У раку Днестар пасьля расейскага ўдару па Ўкраіне вылілася нафта: https://smarturl.click/XDb5m Урад Малдовы абвясьціў стан экалягічнай трывогі на наступныя два тыдні. Найбольш крытычная сытуацыя склалася ў другім паводле колькасьці насельніцтва горадзе краіны — Бельцах, для якога Днестар зьяўляецца адзінай крыніцай пітной вады, а амаль усе артэзіянскія сьвідравіны не працуюць.

СПЕКТАКЛЬ “МІНСКІЯ ТУРЭМНЫЯ КАЗКІ”Ці магчыма ствараць тэатр у турэмнай камеры? Так!У нядзелю 22 сака…

СПЕКТАКЛЬ “МІНСКІЯ ТУРЭМНЫЯ КАЗКІ” Ці магчыма ствараць тэатр у турэмнай камеры? Так! У нядзелю 22 сакавіка а 12:00 запрашаем вас адчуць гэта ў прасторы, дзе свабода набывае іншы сэнс — у камеры Музея акупацый і барацьбы за свабоду. Тры гады таму ў 59-й камеры мінскай турмы на Валадарскага адбыўся несанкцыянаваны лялечны спектакль. У той момант […]

Збор «Поўня» закрыты! Сябры, у нас цудоўная навіна: дзякуючы вашай чуласьці збор закрыты! Апошняя с…

Збор «Поўня» закрыты! Сябры, у нас цудоўная навіна: дзякуючы вашай чуласьці збор закрыты! Апошняя сума была сабрана ўсяго за суткі. Разам мы сабралі 515,06 €. Цяпер маладая маці, якая засталася адна з малечай пасля страты мужа, не будзе адзін на адзін са сваім болем. Ваша падтрымка – гэта магчымасьць для яе атрымаць прафесійную псіхалагічную дапамогу, […]

1⃣ Мастацкая рэзідэнцыя Ana Mendieta Programa de Refugio Creativo | #Іспанія→ Programa de Ref…

1⃣ Мастацкая рэзідэнцыя Ana Mendieta Programa de Refugio Creativo | #Іспанія → Programa de Refugio Creativo (III edición) — мастацкая рэзідэнцыя ў Леоне (Іспанія), якая падтрымлівае праекты на скрыжаванні мастацтва і сацыяльнай інтэграцыі. Праграма праходзіць у цэнтры La Fontana, дзе жывуць і атрымліваюць падтрымку людзі, якія шукаюць прытулак. Рэзідэнцыя з’яўляецца часткай Programa de Protección Internacional […]

Журналісты знайшлі, дзе жыве былы начальнік калоніі Бабруйска — «кончаны садыст» ШынвізэАдзін з адыё…

Журналісты знайшлі, дзе жыве былы начальнік калоніі Бабруйска — «кончаны садыст» Шынвізэ Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска Дзмітрый «Рудольф» Шынвізэ перабраўся ў Германію і стаў гер Dimitri Schönwiese. Цяпер нямецкія журналісты знайшлі яго дом. https://nashaniva.com/390662 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/390662

МАЙСТАР-КЛАС ПА СТВАРЭННІ БРАНЗАЛЕТАЎУ суботу 21 сакавіка а 17:00 прыходзьце ў Беларускі Замак, как …

МАЙСТАР-КЛАС ПА СТВАРЭННІ БРАНЗАЛЕТАЎ У суботу 21 сакавіка а 17:00 прыходзьце ў Беларускі Замак, как стварыць прыгожы бранзалет з бісеру і пацерак сваімі рукамі — для сябе ці для блізкага чалавека. Падчас сустрэчы мы будзем разам тварыць у цёплай, сяброўскай атмасферы, і кожны ўдзельнік зробіць унікальны ўпрыгожанне, якое зможа забраць з сабой. Усе неабходныя матэрыялы […]

Дарагія сябры, сёння чарговая серада Вялікага Посту і ў нашай царкве сёння а 18.30 Літургія Ранейасв…

Дарагія сябры, сёння чарговая серада Вялікага Посту і ў нашай царкве сёння а 18.30 Літургія Ранейасвячоных Дароў. Ёсць магчымасць спавядацца і прычасціцца. Еўхарыстычны пост перад прычасцем з 12.00 Таксама сёння памяць свяціцеля КІРЫЛА ІЕРУСАЛІМСКАГА. Свяціцель Кіры́л Іерусалімскі — адзін з найглыбейшых настаўнікаў хрысціянскай веры IV стагоддзя, архіпастыр Святога Горада, які пакінуў пасля сябе сапраўдны скарб […]

Новае кола грантавага конкурсу Трэк 1: Арганізацыйнае развіццё ад ArtPower Belarus → Грантавы конкур…

Новае кола грантавага конкурсу Трэк 1: Арганізацыйнае развіццё ад ArtPower Belarus → Грантавы конкурс на ўмацаванне і развіццё культурніцкіх арганізацый:• Арганізацыйныя змены (палітыкі, працэсы, бяспека)• Камунікацыю (сайты, сацсеткі, матэрыялы)• Развіццё каманды (навучанне, ментарства)• Інфраструктуру і ўстойлівасць арганізацыі. ◉ Для каго: зарэгістраваныя арганізацыі і незарэгістраваныя ініцыятывы з фіскальным партнёрам, якія працуюць з беларускай культурай (у Беларусі […]

МЕРАПРЫЕМСТВЫ НА ДЗЕНЬ ВОЛІ Ў ВІЛЬНІ25 сакавіка беларусы ва ўсім свеце адзначаюць Дзень Волі — дзень…

МЕРАПРЫЕМСТВЫ НА ДЗЕНЬ ВОЛІ Ў ВІЛЬНІ 25 сакавіка беларусы ва ўсім свеце адзначаюць Дзень Волі — дзень, які сімвалізуе імкненне да свабоды, годнасці і незалежнасці. Гэта не проста дата ў календары — гэта частка нашай гісторыі, нашай памяці і нашай надзеі. Беларуская дыяспара Вільні запрашае разам адзначыць гэты важны дзень і падрыхтавала для вас адмысловую […]