Гурт Filamaty выпусціў новы сінгл «Край» і рыхтуе дэбютны альбом

Вольны Захад інфа

А вы ўжо паслухалі новы баявік ад гурта Filamaty?

Хто не ў курсе — гэта супер-група, створаная музыкамі гурта Relikt і Уладзем Лянкевічам (Syndrom Samazvanca).

Filamaty былі задуманыя яшчэ ў Мінску як музычна-паэтычны праект, натхнёны гісторыяй таемнага таварыства першай паловы ХІХ стагоддзя. У ім погляды, ідэі і памкненні колішніх філаматаў рыфмуюцца з марамі беларусаў, якія выйшлі на вуліцы ў 2020-м.

У лютым музыкі выпусцілі першы сінгл — “Пацеркі”. Цяпер — чарговы сінгл, “Край”.

“Цела не было знойдзена”, — спяваюць Filamaty, распавядаючы гісторыю Уладзіміра Дудзіцкага — паэта, лавеласа і аратара XIX стагоддзя, які знік без вестак пры загадкавых абставінах.

Дэбютны альбом каманды мае выйсці праз месяц.