Belkorpus

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Успаміны экс-палітвязня Вітольда Ашурка, які загінуў у шклоўскай калоніі ў 2021 годзе

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

«Вітольд, ты б гэта бачыў!»: успаміны экс-палітвязня, які прайшоў шляхам Ашурка13 кастрычніка палітычнаму актывісту з Бярозаўкі Вітольду Ашурку споўнілася б 55 гадоў. Ён загінуў у траўні 2021 года ў шклоўскай калоніі № 17, дзе адбываў пяцігадовы тэрмін за ўдзел у пратэстах. Абставіны яго смерці дагэтуль застаюцца нявысветленымі: крымінальная справа не распачатая, расследаванне не праведзенае. «Вясна» […]

35 гадоў таму ў Купалаўскім тэатры адбылася прэм’ера легендарных «Тутэйшых»

Вольны Захад інфа

Ужо сёньня. 35 гадоў таму ў Купалаўскім тэатры адбылася прэм’ера легендарных «Тутэйшых» https://smarturl.click/lAnJM 17 кастрычніка — Міжнародны дзень нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Ад Беларусі ў сьпісе UNESCO — бортніцтва, Будслаўскі фэст, выцінанка, Калядныя цары, саломапляценьне і Юраўскі карагод. 1483 — стварэньне інквізыцыі.1831 — адкрыцьцё электрамагнітнай індукцыі.1905 — Мікалай II падпісаў Маніфэст аб дараваньні лібэральных свабод.1918 — […]

Беларускі добраахвотнік Аляксандр Клачко: беларусы і літоўцы стаяць плячо ў плячо супраць агрэсіі

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Беларусы — не ворагі Літвы. Мы стаім на адным баку. Беларускі добраахвотнік Аляксандр Клачко ваяваў ва Украіне ў складзе войскаў, што стрымліваюць расейскую агрэсію. Ён прайшоў праз Кіеў, Лісічанск і Бахмут, страціў здароўе, але не волю.Цяпер ён знайшоў прытулак у Літве — краіне, якую таксама можа закрануць вайна, калі расейскі імперыялізм не будзе спынены. «А […]

Вэбінар 23 кастрычніка: Нейрасеткі і штучны інтэлект змяняюць рынак працы

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Вэбінар «Нейрасеткі і штучны інтэлект: як тэхналогіі мяняюць рынак працы?» Штучны інтэлект усё больш пранікае ў наша паўсядзённае жыццё. Ён ужо піша тэксты, стварае дызайн, аналізуе даныя і нават дапамагае ў навучанні. Але разам з захапленнем узнікае і пытанне:Каго тэхналогіі заменяць, а каго — зробяць яшчэ мацнейшымі? Калі: 23 кастрычніка, 19:00 (па Мінску). Праграма:– Чаму […]

Хэлоўін у Беларускім Замку 31 кастрычніка з конкурсамі і дзіцячымі актыўнасцямі

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

НОЧ ВЕДЗЬМАЎ І ПРЫВІДАЎ — ХЭЛЛОЎІН У БЕЛАРУСКІМ ЗАМКУ У пятніцу 31 кастрычніка наш Замак адчыніць браму для ўсіх, хто любіць містыку, весялосць і беларускі дух. Нас чакае мазгабойня, конкурс на лепшы касцюм, дзіцячыя актыўнасці і абрад каля агню — каб разам сустрэць ноч, калі жывыя і прывіды збіраюцца пад адным дахам. Будзе цяпло, смех […]

Ісус Хрыстос не з’яўляецца непасрэдным аўтарам ніводнай кнігі Бібліі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Ці напісаў Ісус Хрыстос якія-небудзь часткі Бібліі?Ісус Хрыстос не з’яўляецца непасрэдным аўтарам ніводнай біблейскай кнігі. Ісус умеў пісаць і чытаць па-старажытнаяўрэйску і па-арамейску. Верагодна, Ён таксама валодаў старажытнагрэчаскай мовай. Ісус чытаў і цудоўна ведаў Стары Запавет. Аднак Ён не з’яўляецца непасрэдным аўтарам ніводнай біблейскай кнігі. Невядома, ці пакінуў Ісус нейкія запісы; найбольш верагодна, не. Яго […]

Адкрыты прыём заявак на чацвёрты раўнд Nordic Media Grants for Belarus 2025-2026

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Грант Nordic Media Grants for Belarus 2025-2026 → Адкрыты прыём заявак на чацвёрты раўнд праграмы Nordic Media Grants for Belarus, якая падтрымлівае незалежныя #медыя і медыя-арт-праекты, што спрыяюць развіццю дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Для каго: незалежныя беларускія медыя; беларускія #журналісты/-кі, стваральнікі/-цы візуальнага, мастацкага або міждысцыплінарнага медыякантэнту. Асноўныя патрабаванні: мінімум 2 гады досведу у […]

Свята-Елісавецінскі манастыр заклікае падтрымаць беларускіх майстроў на кірмашы ў Італіі

Беларусы Замежжа

Дарагія беларусы! Цягам амаль 15 гадоў Свята-Елісавецінскі манастыр прадстаўляў Беларусь на адным з буйнейшых кірмашоў рамеснікаў у Італіі — L’Artigiano in Fiera. Гэтай зімой ў нас ёсць шанец прадставіць нашу краіну замест тых, хто насамрэч служыць злу. Мы хочам выставіць традыцыйныя вырабы беларускіх майстроў і валанцёраў. Такія імпрэзы спансуюць рэгіянальныя адміністрацыі ці бізнэсоўцы, аднак мы […]

У Амстэрдаме адкрыўся Кангрэс Партыі еўрапейскіх сацыялiстаў з удзелам Народнай Грамады

Партыя Народная Грамада

Адкрыўся Кангрэс Партыі еўрапейскіх сацыялiстаў (PES) у Амстэрдаме!Сёння сацыял-дэмакраты з усяе Еўропы сабраліся, каб абмеркаваць будучыню нашага кантынента — будучыню справядлівасці, салідарнасці і свабоды. Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Народная Грамада» таксама ўдзельнічае ў працы Кангрэсу.Нашы прадстаўнікі перадалі старшыні PES Сцефану Лёфвену ліст з просьбай падтрымаць Мiкалая Статкевіча — лідэра Народнай Грамады, месцазнаходжанне якога да гэтага часу […]