Сёння вяртаемся ў жнівень 2025 года — месяц, калі мы адзначалі пятую гадавіну сфальсіфікаваных выбараў у Беларусі.
Мінула пяць гадоў, але беларусы не “перагарнулі старонку” — бо гэта не гісторыя пра мінулае, а пра сёння. Пра людзей у турмах і выгнанні. Пра тых, хто не можа гаварыць адкрыта. Пра краіну, якая ўсё яшчэ чакае свабоды.
Мы рэгулярна выходзім і нагадваем свету: барацьба за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі працягваецца. І яна будзе працягвацца, пакуль кожны не зможа жыць без страху, у годнасці і праўдзе.
Мы памятаем. Мы трымаем шэраг. Мы верым у перамены.