РАКА СЫРЭЦ і БЕЛАРУСЫЧастка 2Рака павінна несьці свае воды свабодна! Максімум што з ей зрабіць – тро…

РАКА СЫРЭЦ і БЕЛАРУСЫ

Частка 2

Рака павінна несьці свае воды свабодна!

Максімум што з ей зрабіць – трохі ўладкаваць берагі, як гэта, напрыклад, зроблена ў Вільні.

Але яна таксама там, у Вільні, можа выходзіць са сваіх берагоў. Можа несьці крыгі на сваей паверхні.

Гэта рака ў Кіеве для мяне метафарычны прыклад часткі насельніцтва Беларусі. Якое жыве вось так у гэтай бетоннай “прыгажосьці”, “дабрабыце” і ў яе ўсе добра.

А мне падабаюцца рэкі, якія самі праклалі свой шлях і самі цякуць ім. Без гэтых бетонных абмежаванняў. Месцамі забруджаныя ілам, паросшыя аірам па берагах. Напоўненыя рыбай. А гэта рака ў Кіеве – пустая. Ні рыбы ў ей, аніякай жыўнасьці няма.

Але, о цуд! Прайшоўшы далей я бачу канец “няволі”! Канец бятонных абмежаванняў!

Рака сустракаецца і з’ядноўваецца з іншым, “вольным” патокам і далей яны цякуць разам, натуральна. Адной, хоць і невялікай, месцамі бруднаватай ад гарадскога смецця, але сапраўднай ракой!