“НАМ ВЫПАЛА “ПАЧЭСНАЯ” МІСІЯ ПА ЗДАЧЫ БАХМУТА” –
Частка 1
менавіта так жартавалі мы на даволі сур’ёзную тэму ў цягніку па дарозе на фронт. Менавіта такім бачылася з Кіева становішча пад Бахмутам. Горадам, які рускія спрабуюць атачыць з поўначы і поўдня. А ён трымаецца. Ужо 7-мы месяц.
Перад выездам у мяне было поўнае паразуменне, што калі і аддаваць Бахмут расейскім акупантам, то па цане ў 100 разоў вышэйшай, чым ён “каштуе”.
Ведаеце чаму? Бо толькі так трэба аддаваць тое, што іншаму не належыць і пры гэтым той спрабуе яго адабраць. Аддаваць за такі кошт, які, калі не стане для агрэсара непасільным, то прымусіць 100 разоў падумаць – а ці каштавала яно таго? А ці трэба мне гэта і надалей? Аддаваць так, каб страты, панесеныя ворагам, у рэшце рэшт наблізілі яго паразу ў вайне.
Гэтая ратацыя, здавалася мне, павінна была быць самай складанай.
Я прывык прыслухоўвацца да сваіх пачуццяў. Мне падабаецца адчуваць іх, аналізаваць і разумець чаму я адчуваю так, а не інакш.
(Крыніца фота: https://t.me/DeepStateUA)