МОЙ ПЕРШЫ СТРЭЛ З СПГ-9Частка 2″Сапог” выкарыстоўваецца з 1963-га года. Але, негледзячы на свой ўзро…

МОЙ ПЕРШЫ СТРЭЛ З СПГ-9

Частка 2

“Сапог” выкарыстоўваецца з 1963-га года. Але, негледзячы на свой ўзрост, гэта даволі эфектыўная зброя і сёння.

Асабліва з улікам выкарыстання спецыяльных праграм (такіх як “Крапіва”) для вылічэння адлегласьці да цэлі, кута і ўзроўня навядзення прыцэла.

Вельмі важна перад “працай” дакладна вызначыць па GPS каардынатам сваю пазіцыю і арыентыр.

Для навічкоў вельмі дзіўна прагучыць, але “цэлімся” мы праз “візір”, які глядзіць не ў бок цэлі, а на арыентыр.

Ім можа быць штозаўгодна. Пажадана строга вертыкальны аб’ект на адлегласьці ад 300м і болей.

Але арыентырам можа стаць і палка, укопаная за пару дзесяткаў метраў ад сапага.

Чым далей арыентыр, тым больш дакладным будзе першы стрэл.

А далей палова працы залежыць ад карэктыроўкі агню. Як правіла гэта вельмі неабходныя на сучаснай вайне дроны.

Аднаго дрона не дастаткова. Трэба каб дроншчык разумеў працу той зброі, якую ён карэгуе. Ведаў адкуль вядзецца агонь. Не разгубіўся і зрабіў усё каб не страціць дрон падчас працы РЭБ.

Звычайна разлік сапага складаецца з 4 чалавек: камандзір, планшэтыст, наводчык, заражаючы.

Мы працуем утрох – пасаду камандзіра сумяшчае наводчык.
Я – планшэтыст. Але магу замяніць як наводчыка, так і заражаючага пры неабходнасьці.

Звычайна мы працуем аскепкавымі снарадамі “навесам” на адлегласць да 4,5км.

Прамая наводка, як правіла, выкарыстоўваецца з кумулятыўным снарадам. Яна эфектыўна на дыстанцыі да 800м. Максімум 1 300м.

Але ёю мы не карыстаемся, бо ў нас ёсць “Мілан”, які можа знішчаць цэлі на дыстанцыі да 2 км.

Я часта сцябуся, калі ідзе размова пра нейкую магчымую крытычную сітуацыю на фронце, калі вораг прарве абарону, альбо паспрабуе ўзяць нас у кальцо:

– Нічога страшнага – нарэшце паспрабуем страляць прамой наводкай. З пляча

Тэарэтычна сапагом можна страляць і з пляча – мы нават ролік такі на ютубе бачылі. Але гэта станкавы гранатамет і найбольш эфектыўна ён працуе са штатнай трыногі.

Кожны раз пасля “працы” мы абавязкова чысцім сапог. Пасля стрэлаў ен робіцца чумазы як трубачыст.

Ва Ўкраіне мы змагаемся не толькі супраць агульнага ворага, але і атрымоўваем вайсковы досвед, навыкі і спецыяльнасьці, якія нам спатрэбяцца для абароны незалежнасьці Беларусі

Беларусь будзе вольнай!