Ужо ЗАЎТРА! адбудзецца наш другі анлайн-пітчынг #ПРАЕКТАР, які будзе прысвечаны ідэям у мастацтве. Будуць прадстаўленыя праекты індывідуальных экспазіцый і калектыўных міждысцыплінарных інсталяцый. Будуць і праекты, прысвечаныя патрэбам творчых супольнасцяў, а таксама адукацыі сродкамі #мастацтва.
Праекты шукаюць удзельнікаў, парады, пляцоўкі і фінансаванне. Падключайцеся падтрымаць! Kind reminder, што далучыцца да івэнту ў ZOOM’e можна будзе пасля хуткай рэгістрацыі: https://cutt.ly/H4iNJlz .
Старт: 15:00 СЕТ / 17:00 Мінск Працягласць: 1 гадз. 40 хв.
А таксама мы працягваем прыём заявак на пітчынг „Літаратурныя праекты”, які адбудзецца 24 сакавіка ў гэты ж час. Можна прапаноўваць шырокі спектр праектаў, звязаных з літаратурай (і драматургіяй!): выданні кніг, альбомаў, медыяпраекты, аўдыёкнігі і многае іншае.