ДЗЕНЬ “ЧАРГАВАННЯ”(Частка 2)Насуперак звычаю, я пачаў пісаць гэту гісторыю прама на нашай пазіцыі ў …

ДЗЕНЬ “ЧАРГАВАННЯ”
(Частка 2)

Насуперак звычаю, я пачаў пісаць гэту гісторыю прама на нашай пазіцыі ў паграбку. У 16:20 мяне абарвала рацыя:

– “Д..” (хто) – “Б…” (каму), – вызвалі нас пазыўным нашых зменшчыкаў.

– “Б… “, “В…” на звязку”, адказаў я па рацыі нашым пазыўным.

“Б…” запытаўся ці можам мы працаваць ноччу.

Ноччу мы ніколі раней не працавалі. І сення не гатовы былі да начной працы.

Тэарэтычна я, як планшэтыст, ведаю як настроіць НТН (укр. – “начная точка наведзення”) на мясцовасьці і правільна “забіць” яе ў праграму “Крапіва” на планшэце. Але для начной працы трэба ліхтарык у якасьці арыентыра. І не проста ліхтарык, а такі, які будзем бачыць мы і не будуць бачыць варожыя дроны.

– “Б…”, я “В…” не гатовы. Няма ліхтарыка, – адказаў я па рацыі.
А потым успомніў, што на маем мульцітуле ёсць светадыед. Параіліся з разлікам і перадалі па рацыі, што зможам працаваць ноччу.