ДЗЕНЬ “ЧАРГАВАННЯ”(Частка 3)Ні ежы, ні запаса дроў у нас не было падрыхтавана на нач. Ведалі б – узя…

ДЗЕНЬ “ЧАРГАВАННЯ”
(Частка 3)

Ні ежы, ні запаса дроў у нас не было падрыхтавана на нач. Ведалі б – узялі б з сабой і цеплавізар. Бо мала ці што, а мы без прыкрыцця і без “вачэй” у начы. Але як есьць.

Я ўзяў з аптэчкі металёвы скотч і прывязаў ім да слупа свой мульцітул з ліхтарыкам. Забіў патрэбныя параметры ў “Крапіву”. Навяліся з Ваяром на цэль. Гатова! “Чаргуем”.

(на фота: Ваяр наводзіцца на начную кропку навядзення, Бахмут, 12.02.2023)