ДЗЕНЬ “ЧАРГАВАННЯ”(Частка 1)12 лютага 2023-га. Паўночна-заходняя частка Бахмута. Наша пазіцыя СПГ-9,…

ДЗЕНЬ “ЧАРГАВАННЯ”
(Частка 1)

12 лютага 2023-га. Паўночна-заходняя частка Бахмута. Наша пазіцыя СПГ-9, якую мы назвалі “Жыгуль”.

Чаму “Жыгуль”? Наш паграбок-укрыцце з буржуйкай знаходзіўся якраз пад гаражом у якім стаяў аўтамабіль “Жыгулі” без аднаго пярэдняга кола.

Мы прыехалі зранку на пазіцыю. Асноўны наш арыентыр – кут пяціпавярхоўкі ў 500 метрах ад нас. Яго не было відаць з-за мятучага снега. Таму мы выставіліся па запасному арыентыру – звычайнаму слупу ў плоце на які наматалі металевы скотч і зрабілі на ім маркерам адметку-арыетыр.

Навяліся на варожую пазіцыю, даклалі па рацыі аб гатоўнасьці працаваць і сталі чакаць. Альбо, як звычайна кажуць па рацыі украінцы, сталі “чаргаваць”.

Падчас “чаргавання”, каб не замерзнуць, растапілі ў паграбку-укрыцці буржуйку. Зрабілі з дапамогай акумулятарнай пілы запас дроў.

Слухаем перамовы па рацыі. Нас не вызываюць. Хутчэй за ўсе проста надвор’е было непрыдатнае для палетаў дрона, які павінен быў карэгаваць нас і мінаметчыкаў.