(Частка 4)
Яшчэ было светла. І я пайшоў шукаць дровы па мясцовых прыватных дварах.
Як звычайна, навокал з рознай перыядычнасьцю праляталі снарады і міны. Разрываліся. Але па нам не прылятала ў гэты дзень. Час ад часу былі чутны чэргі крупнакаліберных куляметаў у пары кіламетраў ад нас.
Рускія спрабавалі абыйсьці Бахмут з Поўначы і прасунуцца да яго цэнтру з Усходу. На Поўдні таксама ішлі баі, але адлегласьць ад нашай да варожых пазіцый з таго боку была значна большая. Таму гукі бою аддуль даляталі менш чутна.
У нейкі момант (у 16:50) у паветры, прыкладна ў 1-ым кіламетры на поўнач ад нашай пазіцыі, вогненым дажджом у небе пачалі асыпацца ФОСФАРНЫЯ БАЯЗАРАДЫ. Павольна. Бязшумна. Прыгожа, калі не ведаць як яны працуюць. Быццам яскравыя сняжынкі. Імі рускія “палівалі” пазіцыі ЗСУ.
Дроў я амаль не знайшоў. Завесіўшы коўдрай уваход у пограб, каб максімальна даўжэй захоўвалася цяпло ад буржуйкі, мы з Ваяром сядзелі ў паграбку. Б.. дзяжурыў на вуліцы, бо не пераносіў запах дыма.
Сцямнела. Мы засталіся на наша першае начное дзяжурства з СПГ-9.
У 18:20 рацыя ажыла:
– “В…” – “Б…”, згортвайцеся з вогневой і вяртайцеся на базу…
“ЗНОЎ УСЕ ПЕРА*БЛОСЬ” – успомніў я словы Брэста. Збіраліся мы без ліхтарыкаў, у цемры. Ад’язжалі з пазіцыі без фар. Асцярожна. Крадучыся ў цемры па слізкім зімовым бахмутскім дарогам і хаючы такія пераменчывыя загады на вайне.