БАХМУТ НЕ АДПУСКАЕ.
11 СТУДЗЕНЯ. КОЛА
Частка 1
Успомніў! Так, 11 студзеня 2023-га, дзень калі ў нас павінна была быць ратацыя, мы не працавалі з сапагом. Але праца была іншая. Прычым даволі нечаканая.
Батальен “Літвін” планаваў аперацыю па ўтрыманню пазіцый у лесапаласе за бахмуцкім мясакамбінатам.
Нам паставілі задачу падрыхтаваць памяшканне ў ягоных “катакомбах” для адпачынку літвінцаў між баявымі аперацыямі.
Гэтыя падземныя памяшканні, ды і напаўзруйнаваныя верхнія паверхі мясакамбіната былі знаёмы мне яшчэ з восені.
Не аднойчы даводзілася спаць на кафляным альбо бетонным пакрыцці на карэмаце у цемры падзямелля, трошкі мерзнучы нават у спальніку.
Выехалі раніцай. За рулём пікапа быў Ваяр. Уперадзе ехаў Дзядзька з хлопцамі. Сувязь трымалі па рацыі.
Пераправа праз раку Бахмутку была ў самым цэнтры горада каля чыгуначнага маста. На ім стаў эпічна з’ехаўшы з рэек і нерухома спыніўшыся грузавы вагон.
У пяціпавярхоўцы на шляху да пераправы жылі мясцовыя. Ля дарогі стаяла бабка, якую мы паўжартліва-паўсур’езна ахрысцілі карэктыроўшчыцай. Бо па вопыту ведалі, што сярод мірных, застаўшыхся ў зоне баявых дзеяньняў, вялікі адсотак ждуноў.
Пераправа была земляная і вузкая – на адну машыну. Да яе быў круты з выбаінамі спуск і такі ж пад’ём. Месцамі былі бачны варонкі ад разрыву мін і снарадаў.
(На фота: пашкоджанае кола пікапа, 11 студзеня 2023-га, Бахмут)