“Б…ЎСКАЯ” СМЯТАНА
15 красавіка 2023-га, Данецкая вобласьць Украіны. Па прыезду я спачатку пачуў на куханьцы гук кіпячага на патэльні алею і, зайшоўшы, убачыў Б.., які ўжо ва ўсю гатаваў дранікі!
– О! Б.. малайчына! – пахваліў я. – А смятана ў нас да іх есьць?
– Так, на стале стаіць. Я з ёй еў, – адказаў мне Б..
Я ўзяў пакет са смятанай, паглядзеў тэрмін дзеяння – яшчэ тры дні прыдатная. Выдавіў крыху на палец і паспрабаваў – трохі гарчыла.
– Сапсаваная, – канстатаваў я.
– Мне падабаецца, – адказаў Б.., які і ў мінулы раз тое самае сказаў мне пра гарчыўшую пратэрмінованую смятану, што мы захоўвалі ў драўляным яшчыку з-пад выстралаў для сапага.
Я ўзяў у Ваяра 200 грывень наяўнымі, бо ўжо ведаў, што ў бліжэйшай краме няма тэрмінала і картку яны не прымаюць і сувязь там дрэнная – не дае перавесьці грошы праз мабільнае прыкладанне.
– Чорнага хлеба вазьмі! – папрасіў мяне ўдагонку Б.. .
У краме за касай быў хлопец-падлетак. Я запытаў смятаны. Ён даў мне.
– Можна мне непрасрочаную? – сказаў я спецыяльна выкарыстоўваючы слова “прасрочаная” замест пратэрмінованая. Чамусьці я паглядзеў тэрмін дзеяння (звычайна гэтага не раблю) і ён скончыўся 13 красавіка.
Хлопец узяў іншую з вітрыны-халадзільніка і пачаў углядацца, шукаючы тэрмін годнасьці. Доўга не мог знайсьці і я паглядзеў сам. Смятана была свежая . Хлеба не было…
Па маім вяртанні Б.. ужо дзёр на цёрцы новую порцыю дранікаў, каб хапіла на ўсіх.
– Мне ў краме хацелі прадаць “Б.. ўскай” смятаны! – пажартаваў я, маючы на ўвазе пратэрмінованую прагорклую смятану, якая добра заходзіла Б.. .
Дранікі са свежай смятанай былі выдатныя!
– Халодныя не такія смачныя! – заўважыў Б.. . – Пачакайце, зараз гарачыя будуць.
– Б.., смачныя і такія! – адказаў я…
– Кусь, гарачыя дранікі гатовы! – зайшоў праз нейкі час Б.. у пакой, дзе знаходзіўся я.
– Дзякуй, Б..! У мяне ўжо жывот забіты, наеўся. – падзякаваў я. – Такая смаката і халоднай не прападзе!
Да вечара мы мелі вольны час і кожны пачаў займацца сваімі асабістымі справамі.