БАХМУТ НЕ АДПУСКАЕ. 11 СТУДЗЕНЯ. МАЛПАВА ПРАЦАЧастка 2Не ведаю як іншыя хлопцы, але ў працэссе я вел…

БАХМУТ НЕ АДПУСКАЕ.
11 СТУДЗЕНЯ. МАЛПАВА ПРАЦА
Частка 2

Не ведаю як іншыя хлопцы, але ў працэссе я вельмі заахвоціўся. Рабіў так, быццам сам тут планаваў правесьці не адну ноч. Нават паспрачаўся з Ваяром мясьці альбо не мясьці падлогу перад “мантажом” “кравацей”.

Знайшоў у ЗСУ-шнікаў мяцелку і, шляхетна падняўшы пылу, больш-менш падмеў падлогу. Пачалі збіваць “краваці” з паддонаў. І ў гэты момант як з-пад зямлі з’явіўся Дзядзька і… паведаміў нам, што ўкраінцы аддаюць нам аслабаніўшаеся вялікае памяшканне ў іншым крыле. Толькі буржуўку трэба дапамагчы ўсталяваць.

Цяжка перадаць нашы эмоцыі. Адно суцяшала, што не мы першыя і не мы апошнія трапляем на вайне ў сітуацыі, якія яшчэ Брэст апісаў словамі: “зноў усё пер@..лось”.

Пайшлі аглядаць тыя памяшканні. Добрыя, з гатовымі драўлянымі насціламі для сна. Адно толькі буржуйка без трубы. Пачалі шукаць трубы на тэрыторыі мясакамбіната. Знайшлі і не адну. Далей ужо хай літвінцы самі абустрайваюць свой побыт. А ў нас ратацыя пасля, на мой погляд, самага складанага баявога выхаду. Хай ён і цягнуўся трошкі болей за 2 тыдні, але моцна выматаў фізічна і эмацыйна.

Шчасна праехаўшы пераправу, мы вярнуліся на нашу асноўную базу, мяркуючы, што на гэтым наша праца ў Бахмуце падыйшла да заканчэння.

Мы яшчэ не ведалі як моцна мы памыляліся і што чакала нас наперадзе

(На фота: тэррыторыя пры ўездзе на мясакамбінат, 5-га лістапада 2023-га, Бахмут)