11 СТУДЗЕНЯ. КОЛА
Частка 2
Пераправу трэба мінаць хутка але так, каб не перакуліць машыну. Праехалі! На іншым баку замерзшая гразь і глыбокая каляіна. Адзін раз зачапілі днішчам пікапа мерзлую землю. Потым дарога ішла паміж дзвюма дрэвамі пад вуглом. Тут трэба знізіць хуткасць, каб не зачапіць бартом левае дрэва. Мінулі і гэты ўчастак.
На хуткасьці паехалі далей за Дзядзькам. Гэту дарогу я ведаў, але потым быў адрэзак дарогі ля могілак па якому раней мы ездзілі ўвесь час. Зараз ён прастрэльваўся і таму быў небяспечным. Дзядзька павінен быў паказаць альтэрнатыўны шлях.
І вось Ваяр на хуткасьці не разлічыў габарыты праварульнага аўтамабіля і заднім левым колам наехаў на адзін з аскепкаў бетона з арматурай, што тырчаў на дарогу са зваленай кучы.
Кола пачало спускаць. Мы не спыняліся, бо ў гэтым месцы прыпынак быў вельмі небяспечны – мы лёгка маглі стаць мішэнню. Перадалі па рацыі аб пашкоджанні кола і працягнулі ехаць далей.
Аб’язджалі прастрэльваемую ля могілак дарогу паралельнай вуліцай. У нейкі момант машыну пачало трэсьці і весьці ў бок. Ашметкі гумы білі па кузаву.
На тэрыторыю мясакамбіната мы заехалі ўжо на дыске. Спачатку заехалі ў адно вялізнае памяшканне з катламі і кіламетрамі з’ядноўваючых іх металічных труб. А потым перагналі аўтамабіль у падземнае памяшканне. Знайшлі запасное кола і замянілі ім сапсаванае.