БАХМУТ НЕ АДПУСКАЕ.12 СТУДЗЕНЯ. ДРОНЧастка 2Спачатку мы з М.. шукалі месца для запуску дрона. Каб вы…

БАХМУТ НЕ АДПУСКАЕ.
12 СТУДЗЕНЯ. ДРОН
Частка 2

Спачатку мы з М.. шукалі месца для запуску дрона. Каб вы разумелі, я раней ніколі не сутыкаўся напрамую з асаблівасцямі працы з дронамі. Але мне гэта было цікава – дроны на сучаснай вайне даволі карысная рэч.

Для М.. гэта быў першы самастойны палёт. І выканаў ён яго на выдатна. Хаця асноўную задачу – карэктыроўку мы так і не зрабілі, але досвед атрымаўся даволі каштоўны.

Я ведаў адкуль украінцы нон-стоп запускаюць дрон, мяняючы толькі акумулятары. Гэта было побач з намі. І М.. хацеў параіцца са сваімі больш даследчымі калегамі пра асаблівасьці працы ў Бахмуце. Пра РЭБ-кі і іншыя акалічнасьці.

Мы знайшлі украінскіх дроншчыкаў у паўразбураным будынку. М.. паразмаўляў з імі. Я ў гэты час з цікавасьцю назіраў за іх працай. Пасадкай і запускам дрона зноў. Трансляцыяй з камеры, што перадавалася на стаяўшы ў паўразбураным калідоры на стале ноут. Галоўным было ўважліва глядзець пад ногі, каб не зачапіць шматлікія правады, што ішлі ад генератара, старлінка ды зарадак для акумулятараў.

Украінцы даволі ветліва адказалі на ўсе, цікавіўшыя нас пытанні. М.. абмяняўся з імі кантактамі.

Мы пайшлі шукаць месца для ўзлёту. Знайшлі яго. Я адыйшоў з дронам на пэўную адлегласьць і мы з рукі запусцілі яго.

Вярнуўшыся да М.. я стаў назіраць за яго працай. Дрон ляцеў у бок мясакамбіната і перадаваў нам выяву на планшэт.

Накануне М.. размаўляў з камандзірам наконт выбару лакацыі для запуску дрона. Хацеў каб гэта было бліжэй да лініі фронту, якая праходзіла ў лесапаласе за мясакамбінатам. Але вырашана было шукаць пазіцыю на кілометр-паўтара далей углыб – у некалькі сотняў метраў ад нашага сапага.

І вось дрон ляціць у паветры. Перадае выяву. Па рацыі запрошваюць на якой стадыі наша праца.

Праляцеўшы каля паловы пуці відэасувязь з дронам знікае – ён трапіў пад дзеянне РЭБ (як аказалася ўкраінскай). М.. спрабуе яго выцягнуць. Устае з пультом у поўны рост. Выходзіць наперад на адкрытую адлегласьць. Націскае пальцамі на кнопкі і джойстыкі пульта кіравання. Выява не з’яўляецца.

“Усе – згубілі дрон!” – падумаў я. І раптам відэасувязь з дронам з’явілася! Як я потым даведаўся, пад уздзеяннем РЭБ першым губляецца відэасігнал. Але пэўны час дрон яшчэ можа прымаць сігналы кіравання ад пульта.

Дрон ляцеў над незнаёмай часткай горада. Я пачаў па “Крапіве” на сваім планшэце шукаць супадзенне мясцовасьці з тым, што я бачыў на планшэце М..

У гэты момант дрон пралятаў над ачыснымі збудаваннямі. Іх лёгка было знайсці на мапе ў “Крапіве”. Перад намі стаяла задача пасадзіць дрон у такім месцы, да якога мы потым зможам дабрацца і забраць дрон.

Я ўключыў камеру на тэлефоне і пачаў здымаць карцінку з планшэта М.., каб потым, у выпадку чаго, было прасцей адшукаць месца пасадкі дрона.

Выбралі апору электраперадач. М.. пачаў садзіць дрон каля яе. І, калі да зямлі заставалася прыкладна 50 метраў, дрон перадаў сігнал нізкага зараду батарэі і, нечакана для нас, “паведаміў” што збіраецца вяртацца “дадому”!)

М.. пракаментаваў гэта так, што ён хацеў, але проста забыўся адключыць на дроне гэтую опцыю (у мэтах бяспекі, каб не спаліць пазіцыю).

Дрон сам ляцеў у наш бок! Пытанне было толькі ў зарадзе батарэі. Была вялікая магчымасьць, што дрон не даляціць.

Я пабег сустракаць дрон у месца запуска. Але ён не даляцеў 50-100 метраў да нас і ўпаў у нізіну, паросшую камышамі.

Дрон быў іспраўны, калі не лічыць зламаных лапасцей, якія, па-сутнасьці з’яўляюцца расходным матэрыялам і легка мяняюцца.

На гэтым наша праца з дронам у гэты дзень скончылася.

Але прыгоды таго дня толькі пачыналіся