Частка 2
Едучы па дарозе, вучымся яго правільна вымаўляць:
– Галя-Вы-На, – каб лепш запомніць падзяліў я.
Пад’язджаем да блокпаста.
– ГалявынА, – з націскам на апошні склад вымаўляю я вайскоўцу.
– Не тое, – адказвае ён.
Мы пачынаем шукаць сярод пароляў дзе мы памыліліся і спрабуем іншы:
– Чараўніца!
– Праязджайце! – прапусціў нас вайсковец.
“Я..” пераблытаў начны і сённяшні паролі, уносячы іх у Excel-табліцу”, – вырашылі мы і паехалі далей…
Вярталіся мы ўжо на двух аўто.
Ваяр і Д.. ехалі наперадзе. Яны кураць, а мне больш да спадобы свежае паветра.
І вось на блокпасце мы спыняемся. Ваяр з Д.. праязджаюць. Але я не бачу звычайнага ўзмаху рукой ад вайскоўца на блокпасту: першае аўто звычайна ведае пароль, называе яго і папярэджвае, што аўто сзаду – гэта разам з ім.
“Забыліся папярэдзіць”, – зразумеў я і пачаў успамінаць які ж там пароль быў.
– Чараўніца! – сказаў я вайскоўцу.
– Не правільна.
Я ад’язджаю ў бок, спыняюся, набіраю Д..
– Галявина, – кажа мне Д.. . Чуваць як Ваяр ржэ – не можа – яны, як аказалася, проста загаварыліся і забыліся папярэдзіць вайскоўца пра мяне.
– “ГалявынА”, – кажу я вайскоўцу.
– Не такі.
– Чараўніца!
– Не. Гэты пароль быў ноччу. Зараз іншы.
– “ГалявынА”, – зноў называю я пароль, які мне кажа ў трубку Д..
– Правільна, праязджайце, – адказаў мне вайсковец.
– Я ж называў такі, – непаразумела адказаў я.
– Да? Я мабыць не расчуў, – засумняваўся вайсковец.
Я шчасна мінуў блокпост. Прыбылі да месца прызначэння. Д.. сказаў, што яны загаварыліся і зусім забылі папярэдзіць вайскоўца.
– Кусь, добра што цябе не растралялі на блокпасту з тваім беларускім акцэнтам пры вымаўленні ўкраінскіх слоў, – не мог стрымаць смеха Ваяр.
Насамрэч, правільна вымаўляць “галЯвына”. Украінскі вайсковец проста не зразумеў мае вымаўленне. Але чаму ў той бок нас прапусцілі па “чараўніцы” – невядома. Мабыць памыліўся вайсковец, які стаяў на тым напрамку.
* Галявина (укр.) – лужок (бел.)