БАХМУТ НЕ АДПУСКАЕ.11 СТУДЗЕНЯ. ТАНКЧастка 5Велічнай грамадзінай танк стаяў на крутым адхіле яра. Ад…

БАХМУТ НЕ АДПУСКАЕ.
11 СТУДЗЕНЯ. ТАНК
Частка 5

Велічнай грамадзінай танк стаяў на крутым адхіле яра. Адхіл быў настолькі круты, што верх башні глядзеў не ў неба, як бывае звычайна, а прама на мяне.

Танк адкрыўся мне паміж двума ўзгоркамі пад газавай трубой, што праходзіла на паўдарогі да танку троху вышэй над ягоным сілуэтам. Да танка было не больш за 250 метраў.

Яшчэ з часоў боя за сяло Лазавое, калі супраць нас працавалі тры рускіх танкі, я адчуваў нейкую павагу да іх велічы, моцы і хуткасьці стрэла. Захапленне – першае пачуцце, якое я адчуў і зараз, убачыўшы танк у такіх абставінах.

– Мы не трапім на лінію агня рускіх, калі пройдзем далей да краю яра? – запытаў я ўкраінца, бачучы, што мы можам працаваць і адсюль але нам маглі перашкодзіць танюткія, адносна рэдкія, пруцікі кустоў.

Замест адказу хлопец выразна паціснуў плячыма – маўляў, магчыма і патрапім пад варожы агонь, але дакладна невядома.

– Башня смотрит прямо на нас, – слушна заўважыў хлопец з ЗСУ. – Там полный боекомплект и может долететь сюда в случае подрыва.

Цемра згушчалася. У гэты момант па рацыі ўкраінца запыталі ці зможам мы адпрацаваць. Трэба было прымаць рашэнне. Лягчэй за ўсё было сказаць, што мы не зможам адсюль працаваць і на тым скончыць гэту аперацыю. Але быў шанец, што ўсё атрымаецца. Пачуццё адказнасьці за прымаемае рашэнне зноў ахапіла мяне.

– 50/50 што мы зможам прабіць праз тыя дубцы, каб не парваўся дрот, – сказаў я хлопцу. – Паспрабуем. Перадай, што будзем працаваць.

(На фота: стоп-кадр майго першага стрэлу з Мілана, 11 студзеня 2023-га, Бахмут)