11 СТУДЗЕНЯ. ТАНК
Частка 4
У дом-мазанку зайшоў адзін з нашых праваднікоў – адносна малады хлопец, які даволі смела паказаў сябе падчас усёй аперацыі. Нажаль, я не запомніў яго пазыўны.
Ён прапанаваў пайсьці напрамкі да танку. Гэта было не зусім, мякка кажучы, бяспечна. Таму ісьці вырашылі ўдваіх: я і ён, каб не рызыкаваць усімі.
Мы пайшлі вуліцай бліжэй да дамоў. Каля апошняй хіленькай хаткі з іншага боку вуліцы стаялі 3-4 украінскіх вайскоўца і, было ўражанне, што яны праважаюць нас у апошні шлях. Хаця гэта я ўжо згушчаю фарбы)
З такіх хілых хатак, якія прашываюцца наскрозь ад звычайнай аўтаматнай чаргі, з 3-4 украінскімі жаўнерамі пры іх і складаецца тая знакамітая легенда пра КРЭПАСЬЦЬ БАХМУТ.
НЕ БАЧЫЎ Я Ў БАХМУЦЕ ІНШЫХ КРЭПАСЬЦЕЙ АКРАМЯ КРЭПАСЬЦІ ЧАЛАВЕЧАГА ДУХА ЯГО АБАРОНЦАЎ.
Але гэта зручна для прапаганды абедзвюх бакоў: ЗСУ карысна каб рускія успрымалі Бахмут як крэпасьць. А імперскай прапагандзе карысна называць Бахмут крэпасьцю, каб апраўдаць велізарныя страты ў ім на фоне сваіх дробных поспехаў.
Хілая хатка з 3-4 украінскімі жаўнерамі была апошнім рубяжом абароны на гэтым адрэзку фронта. Далей ішла нейтральная паласа. Недзе наперадзе, зусім побач, стаяў застыўшы танк і верагодная расейская засада, якая учора забіла ягонага камандзіра.
З кожным метрам я літаральна скурай чакаў чаргу ад варожага куляметчыка альбо стрэл снайпера па нам.
Так прайшлі мы метраў 80.
ТАНК АДКРЫЎСЯ МАІМ ВАЧАМ НЕЧАКАНА!