БАХМУТ НЕ АДПУСКАЕ.11 СТУДЗЕНЯ. ТАНКЧастка 7- Хлопцы, я гатовы, – папярэдзіў я хлопцаў.- Давай! – па…

БАХМУТ НЕ АДПУСКАЕ.
11 СТУДЗЕНЯ. ТАНК
Частка 7

– Хлопцы, я гатовы, – папярэдзіў я хлопцаў.
– Давай! – пачуў я голас Ваяра ў адказ.
– ПОСТРЭЛ! – крыкнуў я і націснуў чырвоную кнопку пуску, знятую з засцерагальніка.

Націснуў моцна, бо памятаў каментарый Г.., калі мы з ім яшчэ восенню з ускрайку лесу ў 1 кілометры адсюль) адпрацавалі па СП (“спостережний пункт” – укр.) рускіх.

Праз секунду пачуўся ўжо знаемы мне гук адкаркоўваемай бутэлькі шампанскага – ракета пачынала свой палет. Самога стрэла я не пачуў – настолькі быў сканцэнтраваны на цэлі. Толькі белы дым на якую сякунду застлаў абзор праз акуляр прыцэлу. Потым я ўбачыў, што прыцэл трошкі збіўся і ўжо глядзеў у ніжнюю частку башні танка.

Я падвеў яго, а з ім і ракету на сярэдзіну башні і стаў чакаць, утрымліваючы ракету на кропцы нацэльвання.

Прайшло 5 секунд, 10… Гуку разрыву не было. Я разумеў, што да цэлі ракеце ляцець каля 3-4 секунд. Па дроце пачаў перадавацца нейкі нехарактэрны гул.

Успомніўшы, што не чуў гуку выхада, на нейкае імгненне падумаў, што ракета не вылецела і засталася на ўсталеўцы. Я нават паглядзеў на яе – ракеты не было. Дрот быў моцна нацяты, трапятаў і літаральна гудзеў. Ракета не разарвалася!

Ваяр, бачачы што штосьці пайшло не так і разрыва не было, падбег да мяне з другой ракетай. Адарваў дрот першай ракеты і збіраўся паставіць другую, каб зрабіць стрэл.

Хутчэй за ўсе дрот парваўся аб дубцы кустоў і ракета страціла кіраванне – прыйшлі да высновы мы. Другую ракету, хутчэй за ўсе, будзе чакаць тое самае.

Я помніў аперацыю 3 кастрычніка 2022-га пад Гуляй поле. Тады К.. патрапіў у расейскі танк і той вымушаны быў заднім ходам уцячы з поля боя. Тады дрот першай ракеты зачапіўся і парваўся аб звычайны высокі чарот, што рос у полі над якім яна пралятала. Тут жа магчымасьці падняць ракету вышэй не было.

Мы прынялі рашэнне не рабіць другі стрэл, каб марна не траціць ракету. Хуценька разабралі Мілан і вярнуліся да пікапа. Рускія маўчалі. Гэта было дзіўна.

(На відэа: стрэл з Мілана, 11 студзеня 2023-га, Бахмут)