* Выйсьці за межы кухні *Частка 2Нават сення памятаю тыя адчуванні, калі ўпершыню прыняў рашэнне вык…

* Выйсьці за межы кухні *
Частка 2

Нават сення памятаю тыя адчуванні, калі ўпершыню прыняў рашэнне выказаць свае палітычныя погляды публічна. Не хаваць свой твар.

Быццам бы стаіш на высокім масце над бурнай ракой і прымаеш рашэнне скочыць у воду з вышыні.

Страх. Як жа без яго. Але прымаеш рашэнне прыгаць. Бо па-іншаму ужо нельга. Маўчаць сення – злачынства. Калі зараз не зробіш – будзеш шкадаваць усе жыцце. Пераступаеш праз страх. Кідаешся ў воду з вышыні. Рэзкі і трохі балючы ўваход у яе і… цябе падхапіла цячэнне.

Прызямленне ў ваду аказалася не такім ужо і жорсткім, як здавалася з вышыні маста. А далей усе атрымоўваецца само сабой – ты плывеш у абраным напрамку. Часам складана, часам цячэнне табе дапамагае. Але ты ўжо ніколі не хочаш вяртацца на той мост “маўклівай стабільнасьці”, бо гэта стабільнасьць дрыгвы і дэградацыі. А табе хочацца стабільнасьці развіцця.

Я не шкадаваў і не шкадую, што 18 ліпеня 2020-га абраў казаць услых пра свае стаўленне да сітуацыі ў Беларусі. Тады я прыняў правільнае і адно з самых галоўных у сваім жыцці рашэнняў.

Аляксандр “Кусь” Клачко
29 красавіка 2023-га, Краматорск, Украіна