БАСЭТЛЯВывучаем матчыну мову разам Сёння час мне дазваляў і я задаўся мэтай знайсьці ілюстрацыю да б…

БАСЭТЛЯ

Вывучаем матчыну мову разам

Сёння час мне дазваляў і я задаўся мэтай знайсьці ілюстрацыю да беларускага слова басэтля. У крайніх выпадках выкарыстоўваю фота з інтэрнэта на экране ноўта. Пасля 5-ці безпаспяховых спроб я здаўся, як вы бачыце па фотаздымку

1 спроба) Гугл падказаў, што ў ГД “Глобус”, што на Хрышчаціке, у музычнай краме прадаюцца басэтлі. Прыехаў туды, а крама зачынена і вітрыны закрыты чорнай плёнкай.

2 спроба) Праз нейкі час знайшоў афішу аб монавыставе з надпісам “Кантрабас”. Яна праходзіла сёння! “Якое шанцаванне” – падумаў я і ўзяў таксі на той адрас. Усе дзверы былі зачынены, ад вывескі засталася толькі пляма на сцяне.

3 спроба) Зноў праз Гугл знайшоў музычную краму з басэтлямі. Прыехаў на таксі і… толькі надпісы на шкле “прадам, здам у арэнду” падказалі мне, што зноў міма.

4 спроба) Кнігарня ля вайсковага шпіталя па Лесі Украінкі, 24 – там паказвала, што ёсць адкрытка з выявай басэтлі. Зноў таксі. Прыехаў да нейкага прыватнага дома халера ведае дзе па вуліцы Лесі Украінкі, 24. Кнігарня была на бульвары імя той жа Лесі. І ён, чамусьці, знаходзіўся за трыдзевяць зямель на іншым берагу Дняпра. Адкрыткі з музычнымі інструментамі былі. Але з басэтляй – раскупілі!

5 спроба) Вярнуўся ў шпіталь, дзе праходжу абследванне, паабедаў, здаў аналіз і… упертасць, часам уласцівая мне, запатрабавала так проста не здавацца. Інтэрнэт мне падказаў, што аўтар кнігі “Парфюмер” Патрык Зюскінд напісаў таксама і кнігу “Басэтля” (“Кантрабас” – укр.)! Я патэлефанаваў у кнігарню на Лесі Украінкі, 24, але, нажаль, тыраж гэтай кнігі быў невялікі і яе даўно не завозілі.

“Граць на басэтлі – найцяжэйшая фізічная праца; калі-небудзь гэта навогул перастане мець дачыненне да музыкі. Таму ні адно дзіця ніколі не зможа граць на басэтлі. Я сам пачаў у семнаццаць. Цяпер мне трыццаць пяць. Гэта ня быў мой добраахвотны выбар. Хутчэй як цяжарнасць у нявіннай дзяўчыны – чыста выпадкова” – Патрык Зюскінд “Басэтля”, 1981.

Трэба будзе набыць і прачытаць