*Бой пад Гуляй Поле. Падрыхтоўка * (аповед 1)Гэта быў мой першы баявы выхад падчас вяртання ва Ўкраі…

*Бой пад Гуляй Поле. Падрыхтоўка * (аповед 1)

Гэта быў мой першы баявы выхад падчас вяртання ва Ўкраіну восенню 2022-га. Бой пад Гуляй Поле ў якім загінуй наш пабрацім М(атвей)* адбыўся 03 кастрычніка 2022-га года.

Фронт тады праходзіў у некалькіх кілометрах ад Гуляй поля. Паля былі падзеленыя на прамавугольныя “загоны” вузкімі, метраў 20-30, лесапасадкамі. Дрэвы ў пасадках былі нізкарослыя – характэрная асаблівасьць гэтай сцяпной часткі Ўкраіны.

Базіраваліся мы на адным з прамысловых аб’ектах у Гуляй поле. Ен быў амаль цалкам зруйнаваны расейскай артылерыяй – жывое месца складана было там знайсьці. Ушчэнт зруйнаваныя гаспадарчыя будынкі. Глыбокая дзірка ад варонкі пасярод двара ў якую легка мог заваліцца наш пікап уначы. Выбухі расейскай артылерыі былі чутны з зайздроснай лукашысцкай стабільнасьцю. Часам прылятала побач з намі.

Калі клаліся спаць на бетонную падлогу, папярэдне падсцяліўшы карэмат, то, засыная, мімаволі прыслухоўваліся да гукаў выхадаў з расейскіх пазіцый. Пад іх і засыналі.

У зоне плануемай намі аперацыі, час ад часу, працаваў расейскі танк. Высокая верагоднасьць яго з’яўлення была зранку – каля 6 гадзін. Нам, як разліку ПТРК, было б не блага яго знішчыць. Паралельна штабам батальена “Волат” распрацоўвалася аперацыя па штурму расейскіх земляных умацаванняў. Атакуемыя пазіцыі рускіх былі метрах у 500-700 ад засады, якую мы рабілі.

Наш разлік “Мілана” (К(арнэт)*, Кусь і Б(рага)* пад прыкрыццем “пяцеркі” штурмавікоў некалькі дзен запар з начоўкай выходзілі ў “шэрую”, непадкантрольную нікому, зону.

Перад намі стаяла дзве задачы: першая – паспрабаваць высачыць і знішчыць расейкі танк, другая – падрыхтаваць засаду на дарозе, па якой падчас штурма ад расейскіх пазіцый павінна было падыйсьці падкрапленне.

Наш разлік працаваў не адзін – у суседняй пасадцы праз некалькі соцень метраў тую ж задачу выконваў другі разлік “Мілана”. Таксама пад прыкрыццем іншай “пяцеркі”.

(* – пазыўныя зменены)