* Бой пад Гуляй Поле. Трасеры ўначы * (аповед 4)Да 3 кастрычніка мы, за пару дзен, выкапалі і накрыл…

* Бой пад Гуляй Поле. Трасеры ўначы * (аповед 4)

Да 3 кастрычніка мы, за пару дзен, выкапалі і накрылі шалашным тыпам двухмесны акоп. (Ен нам так і не спатрэбіўся ў дзень бою). Ноччу дзяжурылі па чарзе ў крамешнай цемры.

Хлопцы з нашага прыкрыцця былі трошкі бліжэй да рускіх і таксама былі на варце ў сваіх акопах.

Танк за тыя некалькі дзен чакання перад боем так і не з’явіўся ў зоне бачнасьці.

Я толькі стаў сведкай даволі прыгожага відовішча. Зараз караценечка яго апішу:

Глыбокая ноч. Хоць вока выкалі. Я на варце. Зрок не працуе ў такой цемры. Толькі слыхам ловіш гукі навокал, спрабуючы адрозніць шапаценне ветру ад шораха крадучайся расейскай выведкі.

Я сядзеў, абапершыся аб ствол дрэва. Твар быў напраўлены да поля, што знаходзілася з іншага ад дарогі боку лесапаласы. У нейкі момант пачалася страляніна. Я раптоўна прыняў палажэнне “лежачы”. Аўтамат направіў у бок рускіх – стралялі адтуль. Першая думка: “па нам ці не па нам?”

Стралялі не па нам. Агонь веўся з “шэрай” пасадкі з боку рускіх у бок “шэрай” пасадкі з боку ўкраінцаў. Там (мы яе праходзілі) быў назіральны пункт ЗСУ. “Ахоўвалі” яго пару вайскоўцаў у якіх мы раней пакідалі Мілан.

І вось я назіраю такую карціну: у метрах 50-ці паралельна мне, над полем ад рускіх у бок украінцаў ляцяць, асвятляючы цемру ночы трасера! Гэта былі куляметныя кулі і кулі больш буйнога калібру. Падобна, што агонь веўся з пушкі БМП. Некаторыя кулі рэкашэцілі ад зямлі. Раптоўна мянялі кут палету на 45 градусаў і прыгожымі трасерамі ўзмывалі ў неба. Там і знікалі.

Украінскі бок не адказваў на агонь. Ды і чым? Дыстанцыя для аўтаматнага стрэлу была неэффектыўная. Праз колькі хвілін “прыгажосьць” скончылася. Я не ўключыў камеру на тэлефоне толькі па адной прычыне – у такой цемры з адносна блізкай адлегласьці падсвечаны экран дэмаскіраваў бы нашу пазіцыю.