НЯСМЕШНЫЯ Ў ЦЯБЕ ЖАРТЫ, КУСЬ. ДРАНІКІ
30-га сакавіка 2023-га, 10:12. Па вясковай дарозе мы дайшлі да распалагі нашых медыкаў. У іх быў старлінк. Праз яго нам трэба было выйсьці на сувязь з нашым карэктыроўшчыкам.
Зайшлі ў хату.
Убогая хата. На дзіва, з бетонным перакрыццем. Але кволыя цагляныя сцены ледзь вытрымлівалі бетонныя пліты. І, хутчэй за ўсё, нарабілі больш шкоды, чым абаранілі ў выпадку прылета варожага снарада.
Украінка-парамедык Ц(іхая) сядзела ў тэлефоне на дыванчыку. З.., аднекуль узяўшыся тут, сядзеў на стуле ля стала і быў рады сустрэчы з намі. Х.. насіў дровы для топкі катла, што стаяў у суседнім памяшканні.
…Парабіўшы свае справы, мы пачалі збірацца.
– Калі будзеце гатаваць дранікі – кажыце нам – мы дапаможам з імі расправіцца! – кінуў я, выходзячы з хаты.
– А калі яны будуць гатаваць дранікі? – ужо на двары запытаў у мяне Ваяр.
– Не ведаю. Гэта я так пажартаваў. – адказаў я.
Ваяр пачаў па-сапраўднаму, ад душы смяяцца!
– А чаго ты смяешся? – запытаўся я. – Мае жарты ж нясмешныя.
– Таму і смяюся, што яны нясмешныя, – скрозь смех адказаў мне Ваяр.
(На фота: двор, у якім кватэравалі нашыя парамедыкі, 5-га красавіка, Усходні фронт Украіны)