Частка 2
Покуль хлопцы збіралі свае рэчы, я займаўся ўзмацняльнікам радыесігналу, што выдалі нам нашыя сувязісты. Покуль я знімаў яго з дрэва і скручваў дрот да яго – нашыя хлопцы былі гатовы выдвігацца. А я толькі пачаў збіраць свае рэчы.
Мяне чакалі. А ў спусціўшайся цемры ніхто не бачыў металевы скотч, якім трэба было перематаць дрот. Я плюнуў і проста паклаў антэну з дротам у заплечнік – не было часу зім вазіцца. Ен нам так і не спатрэбіўся – той узмацняльнік, але гемару ад яго было шмат.
Справа ў тым, што ен, расшпіліўшы замок майго заплечніка, разблытваўся два разы па дарозе ў цемры і праз гэты я ледзь не згубіў палову змесціва свайго заплечніка, якое потым збіраў у цемры.
Да таго ж, як аказалася, Б(рага) дастаў з акопа не ўсе мае рэчы – проста не пабачыў іх у цемры (фліску і куртку). А я ў спешцы і за падзеямі мінулага дня нават і не ўспомніў своечасова, што яшчэ раніцай распрануўся, пакінушы на сябе толькі вайсковую кашулю пад бронекамізэлькай.
Але гэта здарылася трошкі пазней. А зараз мы рушылі ў той бок адкуль прыйшлі сюды раніцай.
Праз некалькі хвілін мы пачулі як па нашай пазіцыі, што мы ўтрымоўвалі днем, адпрацаваў самалет. Мы пакінулі яе своечасова.
Недзе над намі, перыядычна жужаў дрон.
Калі мы падыходзілі да першай украінскай СП-шкі – прама перад намі, метрах у 50-ці, раптоўна разарвалася некалькі снарадаў. Мы заляглі без каманды. Як ішлі – проста інстынктыўна і імкліва паваліліся на зямлю с заплечнікамі, зброяй і амуніцыяй. Усе былі цэлыя. Нікога не закранула аскепкамі і не кантузіла.
Прыйшлі на кропку эвакуацыі ўсе мокрыя ад поту, запыхаўшыяся і з высунутымі языкамі. Аказалася, што падчас штурму былі ці то пашкоджаны, ці то знішчаны некалькі нашых аўтамабіляў. Застаўшыяся былі выкарыстаны для эвакуацыі нашых параненых штурмавікоў.
Таму на нашу эвакуацыю прыехаў толькі адзін пікап. Нас было 9 плюс зброя, рэчы, амуніцыя. Хтосьці сеў у кабіну. Я з іншымі хлопцамі – у кузаў пікапа. Трымацца было амаль не за шта – яшчэ раніцаў рашотка над кабінай засталася ў маіх руках – не вытрымала на ямах і адарвалася. Мы трымаліся за што маглі і адзін за аднога.
Недзе па дарозе сустрэлі нашых ПЗРК-шнікаў, якія падчас боя палявалі на варожыя самалеты і верталеты. Сярод іх быў Лахвіч. Мы не тое што іх не маглі пасадзіць да сябе – нават іхнія стынгеры не было магчымасьці пакласьці ў кузаў – не было месца. За імі потым вярнулася наша машына.