*СПГ-9. Навошта ен нам!?* (аповед 2)
Як заўседы, спачатку было невялікае непрыняцце новага – апошнія тры месяцы мы працавалі выключна з Міланам, які знішчаў цэлі на адлегласьці да 2 км.
Сапог мог страляць прамой наводкай (супрацьтанкавым зарадам альбо аскепкавым) на эффектыўную адлегласьць 800 м (максімальна 1,3 км). І таму таксама не было зразумела навошта нам мяняць шыла на мыла.
Выкарыстоўваць жа сапог для навясной стральбы (накшталт мінамета) мы маглі на адлегласьць да 4,5 км. Праўда, выключна аскепкавымі снарадамі (ОГ-9).
– Наша мэта – знішчэнне расейскай брані і варожых умацаванняў (СП-шкі, бліндажы, будынкі з жывой сілай ворага), але ніяк не праца аля мінаметны разлік! НАВОШТА ЕН НАМ!? – з такіх думак пачыналася мае першае знаемства з сапагом.
Вучыў нас гэтай справе наш пабрацім Г(ідра).
Г(ідра) уваходзіў у групу нашага падраздзялення ПТРК, якая мяняла нас. Мы працавалі па прынцупу: зброя працуе пастаянна, разлікі мяняюць адзін аднаго, каб мець магчымасьць адпачыць між баявымі на ратацыях.
Г(ідра), як і ўсе мы, не праходзіў спецыяльных курсаў альбо палігонаў на якіх можна было вывучыцца працаваць з сапагом. Усе праходзіла ў палявых умовах, “з колаў”.
На працягу апошняга тыдня-двух ен проста ездзіў у Бахмут, дзе стасаваўся і пераймаў веды ад ЗСУ-шнага разліку сапага.
І вось сення ен павінен быў падзяліцца з намі ведамі, якія атрымаў сам праз сваю пытлівасьць і зацікаўленнасьць у гэтай справе.
Г(ідра) застаўся на некалькі дзен з намі спецыяльна, каб паспець навучыць нас “сапожнай справе”. А потым, хаця б адзін раз перад самастойнай працай, абкатаць нашы тэарытычныя веды на практыцы ў Бахмуце – ва ўмовах рэальнай баявой працы.
(На фота: наш першы сапог, Бахмут, 28-га снежня 2022-га)